У Беларусі сёння працуе удвая менш аграсядзібаў, чым тры гады таму
Аграсядзіба
1348 аграсядзібаў працуе сёння ў Беларусі. Больш за ўсё — у Мінскай вобласці (383), менш за ўсё — у Магілёўскай (129).
Увогуле ж за тры гады закрыліся 1802 аграсядзібы. У 2021-м іх было аж 3150. То бок, іх колькасць скарацілася ў 2,3 разы.
Справа ў тым, што апошнім часам улады актыўна ўзяліся за рэгуляванне турыстычнай сферы. Дасталося і аграсядзібам — шмат хто не стаў перарэгістроўваць бізнес пасля ўведзеных абмежаванняў.