У Беларусі сёлета затрымалі 417 нецвярозых кіроўцаў

У Беларусі ў першыя дні 2015 года затрымалі 417 нецвярозых кіроўцаў (з іх 137 — 1 студзеня). Летась за гэты перыяд злавілі 458 п'яных аўтааматараў.

Як інфармуе БЕЛТА, за першыя чатыры дні студзеня на дарогах нашай краіны зарэгістравалі 692 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнымі стратамі. У 35 дарожна-транспартных здарэннях загінулі 7 чалавек, 33 атрымалі раненні (летась — 9 і 45 чалавек адпаведна).  

У Беларусі пад канфіскацыю трапілі 2270 аўто нецвярозых кіроўцаў

Фота: Fotolia