У Беларусі шукаюць зламысніка, які ловіць дзяцей на сваёй машыне

Злачынства, па факце якога распачалі крымінальную справу, здарылася на стары Новы год. Невядомы на 6 кіламетры аўтадарогі Гомель — Каранёўка, выкарыстоўваючы сілу ў дачыненні дзяцей, здзейсніў над імі гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, інфармуе "Ежедневник".



Прыкметы злачынцы і апісанне яго аўтамабіля разасланыя ва ўсе аддзяленні міліцыі нашай краіны. Аднак пакуль невядома, ці гэта мясцовы жыхар, ці "гастралёр".



Нагадаем, у студзені сёлета Гомельскі раённы суд асудзіў на 12 гадоў зняволення 38-гадовага мужчыну, які быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару, учыненых у дачыненні да заведама малалетніх. Таксама сёлета ў гомельскім СІЗА павесіўся іншы педафіл, 56-гадовы мужчына, ахвярамі якога станавіліся дзеці, якія адпачывалі ў летніх лагерах.