У Беларусі рэзка пахаладае, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень

Восень, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 23 верасня, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку. Следам за ім у нашу краіну пачне паступаць халодная паветраная маса, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +8 градусаў па паўночным захадзе да +15 па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 11-17 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 18-24 градусаў цяпла. У сувязі з рэзкім пахаладаннем на большай частцы краіны сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.