У Беларусі правяраюць яшчэ адну гандлёвую сетку

У краме (ілюстрацыйнае фота)

У краме (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Беларусі правяраюць яшчэ адну гандлёвую сетку — таварыства з абмежаванай адказнасцю "Санта Рытэйл". Праверкі ўжо прайшлі ў крамах у Мінску, Баранавічах, Бярозе, Брэсце, Віцебску, Гродне, Івацэвічах, Кобрыне, Талачыне, Салігорску, Рэчыцы, Гомелі і Гомельскім раёне. Парушэнні аб гандлі знайшлі ў 77% аб'ектаў.

У кожнай трэцяй краме невыконваўся абавязковы пералік тавараў (напрыклад, адсутнічалі бульба, яблыкі, гуркі, капуста, крухмал). У 7 аб'ектах былі пратэрмінаваныя прадукты на суму больш за 270 рублёў (ёгурты, хлеб, сыр, мяса, каўбасы, кулінарная прадукцыя).

Праверка яшчэ працягваецца, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.