У Беларусі перакулілася фура, якая везла груз з Польшчы ў Расію (фота)

На аўтадарозе "Брузгі — Мінск" перакулілася фура, якая везла 12 тон груза з Польшчы ў Расію. Здарэнне адбылося ўдзень 13 студзеня.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, фура раптоўна паехала ў бок і апынулася ў кювеце. Кіроўца не пацярпеў, аднак ён атрымаў неабходную дапамогу ад медыкаў. Па словах мужчыны, яму падчас руху стала кепска і на некалькі секунд ён згубіў кантроль. Гэтага аказалася дастаткова, каб грузавік з'ехаў з дарогі.

Фота — ДАІ