У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек. Гэта — Яўген Бабак, Юлія Гарачка, Цімур Газізаў, Максім Імхавік, Уладзімір Мацюх, Іван Пацейчук, Андрэй Тарасавец, Аляксандр Юрчык, Вячаслаў Яльніцкі. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення гэтых людзей.

У Беларусі ўжо 570 палітвязняў.

Іван Пацейчук і Максім Імхавік — непаўналетнія. Тыдзень таму яны былі асуджаны па "карагоднай справе" на 3 гады выхаваўчай калоніі кожны.

Бабак — былы памочнік пракурора ў Мінску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён сышоў з пракуратуры. Яго затрымалі ў чэрвені 2021-га. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, пасля стала вядома пра крымінальную справу ("арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.