У Беларусі можа з'явіцца новы тэлеканал — футбольны

У Беларусі можа з'явіцца новы тэлеканал — футбольны

Савет клубаў чэмпіянату Беларусі па футболе прыняў рашэнне стварыць новы тэлеканал. Працоўная назва новага тэлеканала — "БК-Сетанта", піша "Прессбол".

Плануецца, што на ім будуць паказваць усе матчы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі ў жывым эфіры і HD-якасці. Заснавальнікамі канала выступяць Беларуская федэрацыя футбола, "Сетанта-Спорт" і кампанія "Спорт-ЦіВі".

Запусціць яго плануецца да лета 2017 года.