У Беларусі можа зачыніцца кожная пятая станцыя тэхабслугоўвання

У Беларусі каля 22% афіцыйна зарэгістраваных станцыяў тэхабслугоўвання (СТА) могуць прыпыніць сваю дзейнасць. Такія вынікі прынесла апытанне, якое правёў арганізацыйны камітэт бізнэс-форуму "Прыбытковы аўтасэрвіс".

Падчас апытання арганізатары паразмаўлялі 984 кіраўнікамі аўтасэрвісаў, паведамляе БелаПАН. Выявілася, што больш за 20% СТА плануюць прыпыніць сваю дзейнасць на няпэўны тэрмін. Сваё рашэнне яны тлумачаць тым, што з 1 студзеня 2014 года ў Беларусі пачаў дзейнічаць падатак на выкарыстаны даход для СТА, дзе працуе не больш за 15 чалавек. У такіх умовах станцыі не могуць выжыць на рынку. Па словах бізнэсоўцаў, яны падтрымліваюць ідэю такога падатку, аднак лічаць непрадуманай яго рэалізацыю.

Аднак амаль 80% апытаных кіраўнікоў гатовыя працаваць далей і шукаць новыя рашэнні для развіцця сваіх СТА.

Фота — avia407.by