У Беларусі можа ўзнікнуць дэфіцыт лімонаў

Наколькі вырастуць цэны, невядома

Наколькі вырастуць цэны, невядома / sb.by

У Беларусі можа ўзнікнуць дэфіцыт лімонаў. Прычына — рашэнне асноўнага пастаўшчыка, Турцыі, часова спыніць іх экспарт. У гэтай краіне неўраджай з-за замаразкаў і снегападу. Чакаецца, што праз гэтую сітуацыю ў РБ вырастуць цэны на лімоны, піша tochka.by.

Беларускія пастаўшчыкі ўжо пераключыліся на лімоны з Іспаніі і Егіпта. Аднак і ў гэтых краінах ёсць праблемы. Напрыклад, у Іспаніі былі моцныя ападкі. У Егіпце цэны выраслі ўдвая — узніклі цяжкасці з месцамі на суднах. Таксама ёсць надзеі на пастаўкі з КНР.

Паколькі на перабудову лагістычных ланцужкоў спатрэбіцца час, дэфіцыт на лімоны можа праіснаваць нейкі час, адзначае выданне. А ўжо з канца вясны пачнуцца масавыя паступленні з краін Паўднёвага паўшар'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.