У Беларусі мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі
Робіцца спроба "сістэматызаваць рэгуляванне спажывецкага крэдытавання" / t.me/zerkalo_io/
У Беларусі мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі. Гэта прадугледжвае законапраект "Аб спажывецкім крэдыце (мікразаймы)", распрацаваны Нацбанкам і прыняты ў сераду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. З яго дапамогай робіцца спроба "сістэматызаваць рэгуляванне спажывецкага крэдытавання". Сярод задач новаўвядзення — пашырэнне даступнасці мікрафінансавання.
Банкі абавязваюць прадастаўляць "грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі", адтэрміноўку плацяжу па дамове на тэрмін не менш за тры месяцы. Абмяжоўваюцца адсоткі па мікразайме, яны не могуць перавышаць яго суму.