У Беларусі дэпутаты мясцовых саветаў атрымаюць больш паўнамоцтваў
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў заканадаўства, якое датычыць мясцовага кіравання і самакіравання.
У прыватнасці, у адпаведнасці з законапраектам, дэпутату мясцовага савета прадастаўляецца права на адзін свабодны дзень у месяц з захаваннем заробку для здзяйснення ім сваіх паўнамоцтваў. Прапануецца пашырыць паўнамоцтвы абласных саветаў у справе вызначэння мераў сацыяльнай падтрымкі "для больш шырокага кола грамадзян". Такое ж права прапануецца прадаставіць і саветам больш нізкага ўзроўня, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia