МАРГ расказаў, хто вінаваты ў дэфіцыце бульбы

МАРГ расказаў, хто вінаваты ў дэфіцыце бульбы

МАРГ расказаў, хто вінаваты ў дэфіцыце бульбы / pixabay.com

Вясной гэтага года ў Беларусі знікла бульба, і ў МАРГ расказалі, хто ў гэтым вінаваты.

Парушальнікамі аказаліся фермерскія гаспадаркі.

Напрыклад, "Яблыневы сад" з Гомельскай вобласці не выканаў пастаўкі са стабілізацыйных фондаў у сетку "Еўраопт".

Дзяржаўны "Талачынскі кансервавы завод" у красавіку 2025 года ажыццявіў пастаўку бульбы са стабфонду для ЗАТ "Дабрамол", але не ў поўным аб’ёме.

Сялянская гаспадарка Ігара Пакуша (Мінская вобласць) у красавіку-маі 2025 года не выканала дагаворныя абавязкі па пастаўцы бульбы са стабфонду ў гандлёвыя сеткі "Гіпа" і "Белмаркет".

А сялянска-фермерская гаспадарка "Журавліны крык" (Мінская вобласць) не выканала заяўкі ТАА "Санта Рытэйл" і не цалкам выканала заяўкі ЗАТ "Дабрамол".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.