Новую брыгаду сіл спецаперацый пачалі ствараць на мяжы з Украінай
Беларускі вайсковец, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"
Беларусь пачала фармаваць новую брыгаду сіл спецаперацый у Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай.
Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Вадзім Дзенісенка заявіў, што гаворка ідзе пра стварэнне дэсантна-штурмавой брыгады. Паводле яго слоў, якія перадае выданне "Sputnik Беларусь", новае падраздзяленне неабходна стварыць "для ўзмацнення паўднёвага ўчастка мяжы".
Дзенісенка паведаміў, што адзін з батальёнаў брыгады ўжо створаны. Як баявая адзінка ён пачне функцыянаваць да канца года.
Новую брыгаду плануецца размясціць на тэрыторыі 37-й асобнай дэсантна-штурмавой гвардзейскай брыгады.