У Беларусі рыхтуецца жорсткае рэгуляванне рынку вэйпаў

Электронныя цыгарэты

Электронныя цыгарэты / pixabay.com

У Беларусі да 77% вэйпаў прадаюцца нелегальна. Гэта вынікае з новага законапраекта, які прадугледжвае жорсткае рэгуляванне рынку "электронных сістэм дастаўкі нікаціну".

Інфармацыя аб падрыхтоўцы закону "Аб тытунёвай сыравіне, тытунёвых, нетабачных нікаціназмяшчальных вырабах, электронных сістэмах курэння і вадкасцях для іх, сістэмах для спажывання тытуню" з'явілася на Прававым інтэрнэт-форуме.

У новым законе прадугледжваецца забарона самазамесу вадкасцяў без ліцэнзіі. Вытворчасцю такіх вадкасцяў змогуць займацца толькі юрыдычныя асобы, а ІП — толькі прадаваць.

Продаж праз інтэрнэт, дастаўка кур’ерам і гандаль без дакументаў таксама трапяць пад забарону. За парушэнні пагражае канфіскацыя тавару і вялікія штрафы (да 12 тысяч рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.