“Нямая ліхаманка” пройдзе ў Варшаве — кінапаказы пад жывую музыку

"Прастытутка" / screenshot
У жніўні - пачатку верасня ў Варшаве пройдуць паказы нямога кіно пад жывую музыку. Падчас фестываля “Нямая ліхаманка” пакажуць фільмы з Украіны, Польшчы, Германіі і Беларусі, а менавіта — “Прыгоды паўрубля” Аксэля Лундзіна, “Белы след” Адама Кшэптоўскага, “Фауст” Фрыдрыха Мурнаў і “Прыстытутка” Алега Фрэліха.
“У еўрапейскіх краінах бачная вялікая павага і інтарэс да нямых стужак — мы паглядзелі на гэта і вырашылі зрабіць яшчэ адно свята кіно ды музычнай інтэрпрэтацыі ў польскай афішы”, — напісала Ірэна Кацяловіч, адна з арганізатарак “Нямой ліхаманкі”.
Беларускія і польскія кампазітары напісалі музыку адмыслова для гэтых фільмаў. Яе заграюць: Вольга Падгайская, Дар’юш Пшыбыльскі, Александра Хмелеўска, Філіп Спорняк і Five-Storey Ensemble.
Усе падзеі пройдуць у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Квіткі ўжо можна набыць тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.