Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын — СМІ

Руслан Бадамшин

Ён знаходзіўся на "хатняй хіміі" / Нордин

Вядомы беларускі неўролаг Руслан Бадамшын арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА №1 па абвінавачанні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса), піша "Наша Ніва".

Да затрымання Бадамшын адбываў пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі". У траўні 2024 года яго асудзілі на тры гады за ўдзел у пратэстах.

На працягу 2020–2021 гадоў неўролаг затрымліваўся на суткі як мінімум пяць разоў, часам яго забіралі проста з працы — з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, дзе ён працаваў урачом функцыянальнай дыягностыкі.

Руслан Бадамшын спецыялізаваўся на спадчынных і набытых нервова-мышачных захворваннях, уключаючы спінальную мышачную атрафію (СМА).

Доктар мае 16 гадоў стажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.