Сяргей Ціханоўскі ізноў смажыў катлеты
Сяргей Ціханоўскі / x.com/DKAMBinLT
Сяргей Ціханоўскі ізноў смажыў катлеты. На гэты раз — у амбасадзе Даніі ў Літве.
"Выдатная кампанія, смачная ежа і беларуская музыка. Дзякуй вам усім!", — падзялілася ўражаннямі амбасадарка Грэтэ Сіласэн.
"Катлетная дыпламатыя!", — жартуюць у тэлеграме. Але гэта не зусім жарты. Данія падтрымлівае шматлікія беларускія ініцыятывы, а падчас нефармальнай размовы на барбекю можна абмеркаваць шмат важнага, у тым ліку і новыя праекты.