Ці атрымаецца ў Ціханоўскага заваяваць сімпатыі Трампа — эфір з Халезіным

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін

Напрыканцы тыдня ў Вашынгтон Пост выйшаў артыкул за подпісам Сяргея Ціханоўскага. Анансуючы выхад матэрыяла, Вадзім Пракоп’еў упарта раіў яго не прапусіць, намякаючы, што гэта ледзь не “праграмны артыкул” Ціханоўскага. І яго сапраўды заўважылі. Прычым, рэакцыя была ад рэзка негатыўнай да катэгарычна ўхвальнай. Гэта калі казаць пра беларускі бок. Калі ж казаць пра амерыканскіх палітыкаў, дый еўрапейскіх таксама, то тут факт заўважнасці пад пытаннем, бо выхад артыкула Ціханоўскага супаў з апублічваннем так званага “мірнага плана Трампа па Украіне”. 

Што не так з артыкулам Ціханоўскага і тымі тэзісамі, якія ён спрабуе прасоўваць? Ці здольныя дэмсілы сёння прыцягнуць увагу Трампа да Беларусі і ці правільна, што гэтым найбольш актыўна займаецца менавіта Ціханоўскі? Чаму адкрыццё Літвой мяжы так і не прывяло да паразумення паміж Вільняй і Мінскам і ці здольныя апаненты Святланы Ціханоўскай стварыць свой орган, які будзе прадстаўляць інтарэсы беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.