50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію, трапіў ва ўкраінскі палон

Палонны Станіслаў Бялькевіч

Палонны Станіслаў Бялькевіч / Скрыншот

50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію, трапіў ва ўкраінскі палон. Ён просіць Лукашэнку дапамагчы яму вярнуцца дадому: "Загадзя дзякуй!".

Станіслаў Бялькевіч называе сябе беларускім вайскоўцам. Ён нібыта знаходзіўся на вучэннях у Расіі. А "там далі аўтамат і адправілі на рэальную вайну. Цягам усіх дзеянняў наш узвод разграмілі, а я трапіў у палон", — расказвае Бялькевіч.

Расказ выглядае выдумкай, бо ніякіх іншых пацвярджэнняў, каб пасля нейкіх вучэнняў беларускіх вайскоўцаў мэтанакіравана адпраўлялі з Расіі ваяваць ва Украіну, няма. Але ва ўкраінскім палоне ўжо знаходзяцца блізка да 10 грамадзянаў Беларусі, якія з розных прычынаў добраахвотна паехалі ваяваць на расійскім баку ў прыватным парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.