Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі — эфір

Павел Латушка / Еўрарадыё
Напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь-2025”, якая пройдзе ў Варшаве 9-10 жніўня, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай зладзілі супольны “мазгавы штурм” — абмяркоўвалі “стан дэмакратычнага руху праз 5 гадоў пасля падзей 2020 года” і “распрацоўвалі стратэгію на новы перыяд”. Відаць, маючы на ўвазе наступныя 5 гадоў. У гэты ж час стала вядома пра ініцыятыву “круглага стала дэмсіл з рэжымам”, народжаную ў нетрах Офіса Ціханоўскай.
Што з абяцанага напачатку дзейнасці было выканана за практычна 5 гадоў існавання Офіса Ціханоўскай, АПК і іншых структур дэмсіл і якой у такім разе мусіць выглядаць стратэгія “новага перыяду”? Што стала прычынай актывізацыі дзейнасці КДБ Беларусі на тэрыторыі Польшчы і іншых краін ЕС супраць грамадзян Беларусі і як гэтаму супрацьстаяць? Ці гатовыя дэмсілы садзейцнічаць перамовам Захаду з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій і калі чакаць “круглага стала” прадстаўнікоў дэмсіл і рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.