У Беларусі даражэюць школьныя абеды
Школьны абед / 1prof.by
У Беларусі павялічылі грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне навучэнцаў. Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная 21 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер двухразовае харчаванне для школьнікаў 6-10 гадоў будзе каштаваць 3,05 рубля (было 2,82 рубля), а трохразовае — 3,93 рубля (было 3,67 рубля).
Для навучэнцаў 11-18 гадоў двухразовае харчаванне абыйдзецца ў 3,52 рубля (было 3,26 рубля), а трохразовае — у 4,41 рубля (было 4,12 рубля).
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Дарэчы, апошні раз цэны на харчаванне школьнікаў змяняліся 14 ліпеня 2022 года.