МАРГ адмовіўся караць перавозчыкаў за дарагія квіткі з Мінска ў Вільню

Міжнародныя аўтобусы, ілюстрацыйнае фота

Міжнародныя аўтобусы, ілюстрацыйнае фота / news.ro

Беларусы паскардзіліся ў МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю) на аўтобусных перавозчыкаў.

У прыватнасці, людзям не спадабаўся шалёны рост цэн на квіткі з Мінска ў Вільню. Яшчэ ўлетку квіткі каштавалі па 140-170 рублёў. А ў кастрычніку некаторыя дадалі па 100 рублёў — да 230-270 рублёў.

Але чыноўнікі ў адказ толькі развялі рукамі. Намесніца міністра Н. Васілеўская ў сваім адказе патлумачыла: цэны на міжнародныя аўтобусныя перавозкі не рэгулююцца дзяржавай, а перавозчыкам трэба неяк кампенсаваць выдаткі.

МАРГ адмовіўся караць перавозчыкаў за дарагія квіткі з Мінска ў Вільню
Скарга ў МАРГ
МАРГ адмовіўся караць перавозчыкаў за дарагія квіткі з Мінска ў Вільню
Адказ з МАРГ
МАРГ адмовіўся караць перавозчыкаў за дарагія квіткі з Мінска ў Вільню
Адказ з МАРГ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.