У беларусаў зноў ёсць шанец убачыць паўночнае ззянне
Паўночнае ззянне / facebook.com/Viktar.Malyshchyts
Увечары ў панядзелак і ўначы ў аўторак у беларусаў ёсць шанец зноў убачыць паўночнае ззянне. Асабліва гэта датычыць жыхароў паўночных раёнаў нашай краіны.
Падобная атмасферная з'ява ў Беларусі бывае даволі рэдка. Яе прычынай навукоўцы называюць магутную ўдарную хвалю сонечнага ветру, якая ўзаемадзейнічае з магнітным полем Зямлі. Рух зараджаных часціц і выклікае паўночныя ззянні. Чым мацнейшая сонечная бура (як цяпер), тым далей яе бачаць жыхары нашай планеты.
Адбылася моцная сонечная бура ўзроўню G4 (“сур’ёзная”)