У Беларусь прыедуць ваенныя інспектары з Партугаліі

З 16 па 19 чэрвеня Беларусь наведае інспекцыйная група вайскоўцаў з Партугаліі. Візіт адбудзецца згодна з Дамовай аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны, група праінспектуе адну з вайсковых частак (на выбар інспектараў), якая з’яўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэннямі Дамовы.

Інспектары правераць адпаведнасць абмежаваных Дамовай узбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці.

Апроч партугальскіх спецыялістаў, у склад групы ўвойдуць два спецыялісты з Італіі, а таксама па адным з Нарвегіі, Германіі і Чэхіі.

Фота: naviny.by