У Беларусь ехала грамадзянка Літвы, якая выпраменьвае радыяцыю

У Беларусь ехала грамадзянка Літвы, якая выпраменьвае радыяцыю. 58-гадовая жанчына знаходзілася ў аўтобусе "Неаплан", які правяралі беларускія памежнікі ў пункце пропуску "Катлоўка". З дапамогай дазіметра-радыёметра яны зафіксавалі, што перавышэнне дапушчальнага ўзроўню выпраменьвання склала 70 разоў.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, жанчына патлумачыла, што з-за хваробы яна прымае радыеактыўныя прэпараты. Праўда, ніякіх дакументаў, якія б гэта пацвердзілі, пры сабе не мела.

Беларускія памежнікі адзначаюць, што апошнім часам падобныя выпадкі ў пунктах пропуску пачасціліся. У сувязі з гэтым яны папярэджваюць грамадзян, што яны мусяць мець пры сабе даведку аб праходжанні медыцынскіх працэдур з выкарыстаннем радыеактыўных медыцынскіх радыёнуклідаў.

Фота: bymedia.net