У Белаазёрску з акна трэцяга паверха вывалілася чатырохгадовая дзяўчынка
У Белаазёрску з акна трэцяга паверха вывалілася чатырохгадовая дзяўчынка. Гэта адбылося ў суботу, 4 жніўня, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Тэлеканал СТВ паведамляе, дзяўчынка засталася без нагляду бацькоў. Яна залезла на падваконне адкрытага акна, абаперлася на маскітную сетку і разам з ёй вывалілася з акна на траву каля дома. Дзіця атрымала мноства траўмаў.
Па дадзеным факце вядзецца праверка, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія прывялі да няшчаснага выпадку, паведамляе Следчы камітэт.
Следчыя чарговы раз папярэджваюць бацькоў, што не варта пакідаць дзяцей адных у памяшканнях з адкрытымі вокнамі.