У Белаазёрску мужчына ўдарыў нажом 13-гадовага школьніка

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў раніцай 1 кастрычніка звярнуўся бацька пацярпелага хлопчыка. Мужчына заявіў, што на вуліцы Энтузіястаў невядомы беспадстаўна нанёс яго сыну колатую рану ў правае сцягно.



Міліцыя вылічыла і затрымала нападніка. Ім апынуўся 39-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар, які ўжо быў раней судзімы. На яго пачалі крымінальную справу. За хуліганства з выкарыстаннем зброі яму пагражае да 10 гадоў пабаўлення волі.



Фота — kazanfirst.ru