У БАТЭ перайшоў салігорскі паўабаронца Аляксей Рыас
27-гадовы футбаліст да пераходу ў барысаўскі клуб гуляў толькі ў "Шахцёры".
Паўабаронца салігорскага "Шахцёра" Аляксей Рыас падпісаў кантракт з БАТЭ, паведамляе сайт барысаўскага футбольнага клуба.
Дагэтуль усю сваю кар'еру 27-гадовы гулец правёў у салігорскім клубе. У 2005-2006 ён гуляў у дублюючым складзе гарнякоў, з 2007-га — у асноўным.
У вышэйшай лізе Рыас правёў 189 матчаў, забіў 31 мяч, аддаў 12 выніковых перадач. У шэрагах "Шахцёра" футбаліст станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі (2014), чатыры разы срэбраным (2010, 2011, 2012, 2013) і двойчы бронзавым (2007, 2014) прызёрам нацыянальных чэмпіянатаў.
Фота — fcbate.by