У Баранавічах злодзей распрануў манекен

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў з заявай аб крадзяжы звярнуўся прадпрымальнік. У яго гандлёвым павільёне невядомы зняў з манекена куртку і збег з ёй. Кошт скрадзенага быў ацэнены ў 540 тысячаў рублёў. Распачалі крымінальную справу.


Міліцыянты вылічылі і затрымалі злодзея. Ім аказаўся 38-гадовы беспрацоўны, які раней ужо меў судзімасць за крадзеж і махлярства. Зараз жа яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.