У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота, відэа)

У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота, відэа)

У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў двухметровай траншэі. Здарэнне адбылося ўвечары 3 ліпеня на прысядзібным участку. 46-гадовы сын гаспадыні дома капаў глыбокую траншэю для пракладкі вадаправоднай трубы, калі раптоўна абваліўся грунт. Мужчыну цалкам засыпала. На месца выклікалі ратавальнікаў, медыкаў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі адкапалі мужчыну і перадалі яго медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі з папярэднім дыягназам “сіндром здушвання”.

У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота, відэа)
Фота: mchs.gov.by