У Баранавічах невядомы за ноч пракалоў колы ў 35 аўтамабілях
Па словах відавочцаў, колы парэзалі нажом. Сума шкоды перавысіла 42 млн рублёў.
Першая заява ад пацярпелага аўтаўладальніка — 43-гадовага гараджаніна — паступіла ў міліцыю раніцай 15 чэрвеня, піша газета "Іntex-press".
Высветлілася, што ад рук невядомага хулігана пацярпелі 35 машын, што стаялі ў тым жа двары і паблізу.
Па факце здарэння праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за хуліганства. Асобу злачынцы высвятляюць.
Фота — intex-press.by