У Баранавічах мужчына ледзь не зарэзаў свайго бацьку

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуліся лекары гарадской бальніцы. Туды з пранікальным нажавым раненнем брушной поласцi быў дастаўлены 58-гадовы мясцовы жыхар.


Як паведаміў сам пацярпелы, цяжкія цялесныя пашкоджанні яму нанёс ўласны сын, з якім ён разам жыве.  Яны пасварыліся падчас сумеснага распіцця алкаголю, і мужчына ўдарыў свайго бацьку нажом у грудзі.



Была распачата крымінальная справа. Міліцыя затрымала 38-гадовага зламысніка і змясціла яго ў ізалятар часовага ўтрымання. За напад на бацьку яму пагражае да 8 год пазбаўлення волі.