У Балгарыі ўзарваўся цягнік, які перавозіў звадкаваны газ

У Балгарыі ўзарваўся цягнік, які перавозіў звадкаваны газ

У Балгарыі чатыры чалавекі загінула і 12 атрымалі раненні, пасля таго як грузавы цягнік сышоў з рэек і ўзарваўся. У саставе былі цыстэрны з сумессю прапана і бутана.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Хітрына на паўночным усходзе краіны. Прынамсі 20 будынкаў у гэтым населеным пункце разбураныя. Пасля выбуху пачаўся пажар, мясцовых жыхароў эвакуявалі.

Каля 150 пажарных збіваюць полымя і шукаюць пад заваламі людзей, якія выжылі, перадае ВВС.