У Бабруйску пенсіянер на легкавіку сутыкнуўся з тралейбусам і загінуў

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 26 жніўня ў Бабруйску. На скрыжаванні вуліц Шынная і Леніна адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля "Масквіч 2141" і тралейбуса. Як паведамляе прэс-служба МНС, транспартныя сродкі рухаліся ў спадарожным накірунку. Удар быў моцны, кіроўцу легкавіка заціснула ў салоне. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. Яму было 66 гадоў.

Пасажыры ў тралейбусе не пацярпелі.


Фота: МНС