У Бабруйску — зноў ператрусы, затрымалі мясцовую актывістку прафсаюза РЭП
Зранку 1 кастрычніка ў Бабруйску адбываюцц ператрусы.
Як пішуць праваабаронцы "Вясны", сілавікі прыйшлі да мясцовай актывісткі і кіраўніцы бабруйскай філіі прафсаюза РЭП Галіны Смірновай. Пасля ператрусу жанчыну затрымалі. Праваабаронцы не ведаюць, у рамках якой справы і ў якім статусе затрыманая актывістка.
Верагодна, ператрусы праходзяць у яшчэ некалькіх жыхароў Бабруйска: яны не выходзяць на сувязь.
Тыдзень таму, 24 верасня, у бабруйскіх актывістаў таксама адбыліся ператрусы. Тады сілавікі прыйшлі прыкладна па 10 адрасах. Некалькі чалавек пасля ператрусаў былі забраныя ў міліцыю.