У аварыю трапіла BMW з 9 пасажырамі, двое дзяцей былі ў багажніку (фота)
Здарэнне адбылося днямі ў Пухавіцкім раёне. Хлопчыкі атрымалі траўмы.
Аўтамабіль BMW 5-Series трапіў у аварыю ў Пухавіцкім раёне. Кіроўца не саўладаў з кіраваннем, у выніку легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з дрэвам.
Як інфармуе сайт onliner.by, аўтамабіль перавозіў 9 чалавек, двое дзяцей знаходзіліся ў... багажніку. Хлопчыкі ва ўзросце 7 і 14 гадоў атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. Праводзіцца расследаванне.
Фота — ДАІ