У аварыі ў Рэчыцкім раёне адзін чалавек загінуў, два траўмаваныя

На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/
У аварыі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці адзін чалавек загінуў, два траўмаваныя. У чацвер каля 17:30 на 17-м кіламетры аўтадарогі Р-33 "Рэчыца — Хойнікі" сутыкнуліся два легкавікі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, BMW, якім кіраваў 46-гадовы мужчына, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з Renault, якім кіравала 52-гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў на месцы аварыі памерла 45-гадовая пасажыр BMW. Кіроўца і 40-гадовы пасажыр Renault з траўмамі завезеныя ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.