У аўторак у Беларусь вернецца спёка — будзе да +27
Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay
У аўторак, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, уначы слабы, удзень слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень чакаецца +22...+27.