У аўторак будзе халаднаватае, але менш вільготнае надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 2 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На паўночным усходзе пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. У асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складез ад мінус 1 да плюс 5, на паўднёвым усходзе — 6-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень таксама будзе халаднавата — плюс 7-13 па краіне і да +15 на поўдні, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.