У аўтааварыі пад Пухавічамі загінула месячная дзяўчынка (відэа)
У машыну, у якой ехала шматдзетная сям'я, урэзаўся "Пежо", які выехаў на сустрэчную паласу.
Страшная аўтааварыя адбылася ўвечары 14 чэрвеня каля вёскі Блонь Пухавіцкага раёна. Як інфармуе прэс-служба МУС, 27-гадовы мінчук на "Пежо" выехаў на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў "Фальксваген", якім кіравала 25-гадовая мінчанка. У гэтым аўтамабілі ехала цэлая шматдзетная сям'я.
У выніку аварыі загінула дзяўчынка, народжаная ў 2015 годзе. У лякарню дастаўленыя мінчанка і яе 26-гадовы муж, а таксама двое дзяцей — хлопчык, якому споўніўся 1 год, месячная дзяўчынка.
Як адзначае tut.by, хлопчык быў на заднім сядзенні "Фольксвагена" ў аўтакрэсле, прышпілены рамянём бяспекі. Дзяўчынкі ляжалі на заднім сядзенні ў здвоенай калысцы, не замацаванай рамянямі.