У Астравецкім раёне за "экстрэмізм" затрымлівалі яшчэ 5 чалавек
Астравецкі міліцыянер / ostrovets.by
У Астравецкім раёне за "экстрэмізм" затрымлівалі яшчэ 5 чалавек. Міліцыянеры выявілі ў іх падпіскі на "экстрэмісцкія матэрыялы". Іх чакае штраф ці адміністрацыйны арышт.
У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым "экстрэмізмам". У некаторыя тыдні "распаўсюд экстрэмізму" займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў. У горадзе ў пачатку восені адкрылі новы будынак суда.