У Астравецкім раёне выявілі 27 "экстрэмістаў"
Міліцыя палюе на "распаўсюднікаў экстрэмізму" (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ў студзені-жніўні 2024-га выявілі 27 "экстрэмістаў". 5 з іх адправілі пад адміністрацыйны арышт і канфіскавалі мабільныя тэлефоны (іншых верагодна аштрафавалі). Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Астравецкага РАУС падпалкоўнік Валерый Бабраўніцкі. Паводле яго слоў, віна гэтых людзей была ў "распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У Астраўцы актыўна змагаюцца з так званым "экстрэмізмам". У некаторыя тыдні "распаўсюд экстрэмізму" займае ў раёне першае ці другое месца сярод усіх правапарушэнняў.