У аграгарадку банкамат не аддаў вяскоўцу картку — ён яго разбіў
Здарэнне адбылося ў Нарачы на Мядзельшчыне яшчэ ў снежні, а днямі супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.
Як паведамляе сайт kraj.by, банкамат, якім скарыстаўся мясцовы жыхар, знаходзіўся ў будынку сельсавета. Аднак, калі мужчына паспрабаваў забраць картку, то не змог гэта зрабіць. Каб яе дастаць зламыснік... разбіў экран банкамата.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Мужчыне пагражаюць грамадскія работы, штраф ці арышт на тэрмін да трох месяцаў.
Фота — Delfi