У адным з раёнаў Мінска адбылося аварыйнае адключэнне электраэнергіі
Энергетыкі ліквідуюць наступствы здарэння (ілюстрацыйнае фота) / t.me/minskenergo/
Увечары 29 траўня ў Заводскім раёне Мінска адбылося аварыйнае адключэнне электраэнергіі. Цяпер вядуцца работы па ліквідацыі непаладак. Чыноўнікі раённай адміністрацыі кажуць, што на гэта спатрэбіцца прыкладна дзве гадзіны.
Вядома, што без электрычнасці засталіся вуліцы Катоўскага, Украінская і Чалюскінцаў. Прычына здарэння пакуль невядомая.