У Адміністрацыю Лукашэнкі перадалі праект указа пра дармаедства

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны перадало на разгляд у Адміністрацыю прэзідэнта праект указа па выкараненні ўтрыманства і дармаедства. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Тэрмін "дармаед" у Беларусі пакуль што не ўзаконены. "Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне распрацаваць праект нарматыўна-прававога акта, які б у адпаведнасці з Канстытуцыяй абавязаў непрацуючых асоб удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў на сацыяльную сферу. Такі праект нарматыўна-прававога акта быў падрыхтаваны і ўнесены ва ўстаноўленым парадку ў Адміністрацыю прэзідэнта", — перадае БЕЛТА словы Кавалькова.

Чыноўнік заяўляе, што цяпер у Беларусі дастаткова магчымасцяў для працаўладкавання. Па яго словах, у нашай краіне няма мясцовасцяў, дзе немагчыма было б знайсці працу. А ў сярэднім па краіне на кожнага беспрацоўнага прыпадае па дзве вакансіі.

Фота — rosinform.ru