Тры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад начной навальніцы

Наступствы стыхіі ў Мазыры

Наступствы стыхіі ў Мазыры / t.me/meteovibe

У ноч на панядзелак моцная навальніца абрынулася на Гомельшчыну.

Вецер парывамі да 20 метраў за секунду, залевы і навальніцы пакінулі без электрычнасці 72 населеныя пункты вобласці. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Гомельскі, Мазырскі і Рэчыцкі раёны.

Стыхія валіла дрэвы, якія абрывалі драты ліній электраперадачы, а таксама пацярпелі апоры ды іншыя элементы ЛЭП.

У "Гомельэнерга" адзначаюць што па стане на 8:00 працягваюцца работы ў 25 населеных пунктах. Працуюць 16 брыгад і восем адзінак спецтэхнікі.

Тры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад начной навальніцы
Наступствы стыхіі ў Мазыры / t.me/meteovibe

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.