Трэнер БАТЭ падаў іск аб запазычанасці па заробку і прэміяльных

Трэнер-фізіятэрапеўт ФК БАТЭ Йенс Дэмельт падаў іск у дачыненні клуба, які тычыцца запазычанасці па заробку і прэміяльных. Справу 17 снежня разглядаў Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў Беларускай федэрацыі футбола. Па выніках двухгадзіннага абмеркавання чальцы камітэта вырашылі прадаставіць бакам тыдзень на міравое ўрэгуляванне ўзніклых рознагалоссяў, інфармуе прэс-служба БФФ.

Йенсу Дэмельту 46 гадоў. Ён з'яўляецца грамадзянінам Нямеччыны. Раней Дэмельт працаваў у нямецкім "Штутгарце", маскоўскім "Лакаматыве", зборнай Германіі па батуце, футбольнай зборнай Беларусі.

Фота — ria.ru,  fcbate.by