Трапічная залева з градам абрынулася на Гомель
Залева ў Гомелі / фота з сацсетак
У аўторак на Гомель абрынулася сапраўдная трапічная залева з градам. На гэты дзень сіноптыкі прагназавалі па Гомельскай вобласці вельмі моцныя дажджы.
Як піша выданне "Флагшток", былі падтопленыя некаторыя вуліцы. Месцы падтапленняў традыцыйныя для Гомеля: Камінтэрн, Яфрэмава, Палеская, Жукава, Каменшчыкава, Інтэрнацыянальная каля 3-й школы.
У Белгідрамеце адзначаюць, што па паўднёвым усходзе Беларусі сёння навальніцы чакаюцца ў перыяд з 14:30 да 19-й гадзіны. Пры навальніцах месцамі прагназуецца град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду. Навальнічная абстаноўка захаваецца да 23-й гадзіны.
Залева ў Гомелі / фота з сацсетак
Залева ў Гомелі / фота з сацсетак