"Транснафта" здолее паставіць сёлета ў Беларусь 24 млн тон нафты

"Транснафта" здолее паставіць сёлета ў Беларусь 24 млн тон нафты

Расійская кампанія "Транснафта" пацвярджае, што існуе тэхнічная магчымасць паставіць сёлета ў Беларусь 24 мільёны тон нафты па нафтаправодзе. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва "Прайм" са спасылкай на дарадцу прэзідэнта "Транснафты" Ігара Дзёміна

Між тым, пакуль што дзейнічае графік з разліку 4 мільёны тон у квартал.  

"Тэхнічная магчымасць прапампаваць да канца года 24 мільёны тон на беларускія НПЗ ёсць. Неабходна пацверджанне ад заводаў пра магчымасць узяць для перапрацоўкі 20 мільёнаў тон у астатнія тры кварталы", — паведаміў Дзёмін.

Нафтагазавую спрэчку паміж Беларуссю і Расіяй вырашылі 3 красавіка на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Паведамлялася, што Беларусь заплаціць 726 мільёнаў долараў запазычанасці за газ. За гэта Расія паставіць 24 мільёны тон нафты на беларускія заводы замест раней дамоўленых 16 мільёнаў тон.